Калі у вачох цямнее,
Мне хочацца проста ўкленчыць:
“О Божа, хачу да мамы!
Да таты хачу на плечы…”
Каб апынуцца ў дзяцінстве,
Як колісь –
Хавацца ў шафе
Сярод кажухоў і шапак
Цукеркі цягаць з буфету
Ды красці ў суседа слівы
…I быць маленькім і лёгкім,
I, ...б вашу маць,
Шчаслівым.
Ссылка на пост
24 ноя 2012 в 20:19