архівуй гэты плач.
свой уздых да ліста прыатач.
запусці ў тэмпе згадак
па вялікай паштовай
раўніне.
для спакою душы
пасля гумару смайлік пішы,
і на ўсякі выпадак
пастукай па штучнай
драўніне.
кадаваныя сны
хай навобмацак рушаць
адны.
нетрываласць маны
кірылічнаю глінай замесіш.
дасканаласць CV
парушае трымценне ў крыві.
а таму абарві
прафесійна зацягнуты мэсідж.
у глыбокай начы,
на тутбаі сваім вісячы,
дзе ні свята ні будня,
й гудзе электронна прастора
не пытай: хто ідзе?
то кругі па люстранай вадзе,
каляровая студня,
стрывожаны сон манітора.
А.Хадановiч
Ссылка на пост
2 фев 2013 в 01:42